Вівторок, 23.04.2024, 20:04
Ви увійшли як Гість | Група "Гості" | RSS

                  Українська діаспора Берестейської області                                         


Вітаю Вас Гість

  DIE UKRAINISCHE DIASPORA

  Берестя-Пінськ-Малорита-Кобрин-Дрогичин-Іванове

Каталог статей

Головна » Статті » Мои статьи

Крывавы студзень...

Будучыня бачылася тады як праз туманнае шкло, але яна была бачна, агмень гарэў. Вечар. Пінск. Павольна гуляюць ззяннем зор хвалі Піны, якія яшчэ не акутаў мароз. Ціха апускаецца пад ногі снег, мароз шчыпле за шчокі ды рукі. Цяжка сабе уявіць, што 90 год таму, мо ў такія чароўныя вечары ў сталіцы Палесся адбываліся узброеныя сутычкі паміж войскам Украінскай Народнай Рэспублікі і бальшавіцкімі актывістамі горада.

Маўчыць Піна, маўчаць вуліцы Пінска, ці поніць яны крокі цяжкіх чобатаў жаўнераў, ці помняць сцены крыкі і стоны параненых, ці жывуць іх словы, а можа ноччу, недзе тамсьці адгукаюцца яны...

А ўсё пачалося ў 1918 годзе.
“Па даручэнню Рады БНР маю гонар давесці да Вашай вядомасці, што невыясненне больш-меньш дэтальнай мяжы паміж Украінскай і Беларускай Народнымі Рэспублікамі творыць на мяйсцох шмат непаразуменняў, як у справе функцыяніравання дзяржаўных і грамадскіх устаноў паміж сабой, так і ў жыцці населення. З гэтага погляду і прымаючы на ўвагу заснаванне нармальнага жыцця ў прымежных мейсцах, прашу назначыць камісію ад даверанаго Вам Міністэрства, разам з якой дэлегацыя ў справах замежных перагавораў БНР магла б дэтальна улажыць і змацаваць асобным трактатам дзяржаўныя граніцы абедзьвух Рэспублік” - адзначаў дэпутат Рады БНР Алесь Цвікевіч.

Калі Рада БНР абараняла свае правы на Пінск і астатняе Палессе з этнічнага боку, то Рада УНР бачыла пагрозу ад наступаючай Чырвонай Арміі. Генералы УНР ведалі, што вельмі добрым умацаваннем будзе чыгунка Пінск-Гомель. Неўзабаве камісіі ад БНР і ад УНР па справах Палесся пачалі працу. Беларускі бок прапанаваў лінію мяжы, якая мела ўсходнім пунктам сутоку рэк Дзясны і Судасці ля мястэчка Грамяч, затым ішла на захад праз Гародню Чарнігаўскай губ., па Дняпры да перасячэння з мяжой Кіеўскай губерні, далей - па мяжы Мінскай губерні да населенага пункта Скароднае, адкуль паварочвала на поўнач да Мазыра, працягвалася па Прыпяці і яе прытоку Бобрыку да Выганаўскага возера, а затым ламанай лініяй праходзіла праз Бярозу, Пружаны, Белавежу і Бельск да Мельніка, дзе сыходзіліся межы Украіны, Беларусі і Польшчы.Са свайго боку, украінская дэлегацыя прапаноўвала лінію, якая на ўсім яе працягу адступала далёка на поўнач ад карты Карскага. Першапачаткова канцавым пунктам на ўсходзе ёю прызначаўся Рагачоў, затым была зроблена саступка, і лінія пачыналася ад Мгліна, ішла па паўночнай мяжы Чарнігаўскай губерні да Веткі, працягвалася на захад праз Горваль, Загор’е, Камаровічы, Морач да Выганаўскага возера.

Пацвярджалася пазіцыя аб вызначанасці заходняга кавалка мяжы Брэсцкім мірам. Такім чынам, лінія праходзіла па сучасным Веткаўскiм, поўначы Гомельскага, Рэчыцкага, Калінкавіцкага, Петрыкаўскага, поўдні Любанскага і Салігорскага праз Івацэвіцкі раёны. За Украінай заставаліся басейн Прыпяці і чыгунка Пінск-Гомель, што абгрунтоўвалася неабходнасцю бяспекі Украіны з поўначы на выпадак, калі незалежная беларуская дзяржаўнасць не ўтрымаецца і на яе тэрыторыі будуць панаваць Расія альбо Польшча. Перавага стратэгічных матываў над этнічнымі была ўскосна пацверджана і на сустрэчы дэлегацыі з М. Грушэўскім, дзе былі выказаны планы прадстаўлення беларусам нацыянальна-персанальнай аўтаноміі і стварэння з Пінскага, Гомельскага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў культурна-нацыянальнага самакіравання. Сярод чальцоў камісій пачалася “хворая дэмагогія”.

Але ў Пінску з сярэдзіны 1918 года знаходзіліся войскі УНР (вайсковыя фарміраванні генерала С. Пятлюры). Акрамя жаўнераў прадстаўнікамі Украіны з’явілася аб’яднанне “Просьвіта” пад началам Фёдара Дудко (з 1941 па 1944 год гл.рэдактар “Піньскай Газэты”).

Абставіны ва Украіне і ў Беларусі былі ня вельмі добрымі. Краіны разрываюць на часткі, як фізічна, так і маральна. Усход сілкуюць бальшавікі, Захад палякі. Абозы з бежанцамі стаяць па усім дарогам. Тысячы і сотні дзяцей гінуць, бо ім не хапае цепла, не хапае адзення не хапае ласкі маці... Паміраюць цэлыя сем'і, падворкі парастаюць бур'яном і нават не толькі падворкі, а бур'яном пайшлі нацыі.

5 студзеня 1919 года А.М. Ільін кіраўнік мецяжа тэлеграфаваў У.І. Леніну і Я.М. Свярдлову з просьбай аб аказанні дапамогі абмундзіраваннем, прадуктамі харчавання і ваеннымі спецыялістамі, бо войскі Пятлюры ў хуткім часе змогуць разбіць партызанскія атрады мяцежнікаў. Дапамогу Ільін дачакаўся, а пасля некалькі дзён прыйшла яшчэ дапамога.

22 студзеня 1919 года бальшавікі таемна высадзіліся на Украінскім вакзале ў Пінску. Праз некалькі хвілінаў яны змаглі абяззброіць пасты жаўнераў УНР. Іншая група бунтароў захапіла каравульнае памяшканне і яшчэ адная група захапіла ў палон 200 байцоў генерала Пятлюры, калі акружыла барак. Бальшавікі не вырашылі выступіць у адкрытым баю, бо разумелі, што паразы ім не пазбегнуць, таму як заўжды выкарыстоўвалі свой каханы спосаб - напад з тылу. Бальшавікі былі упэўненыя ў сваёй перамозе, але ў хуткім часе яны былі арытаваныя і кінутыя ў засценку.

У 1920 годзе Рада Украінскай Народнай Рэспублікі выехала ў эміграцыю, а разам з ёй склалі свае палнамоцтвы мясцовыя Рады. На той час у Пінску яшчэ стаялі войскі УНР. У сакавіку 1921 года Пінск афіцыйна быў далучаны да Польшчы.

Вацлаў ПАСПАЛІТЫ
Дата публікації:
08.01.2009
nation.org.ua

Категорія: Мои статьи | Додав: Chmara (21.08.2009)
Переглядів: 1245 | Коментарі: 2 | Рейтинг: 5.0/2 |
Всього коментарів: 0
Ім`я *:
Email *:
Код *:
Меню сайту
Форма входу
Категорії розділу
Мои статьи [23]
Пошук
Статистика

Онлайн всього: 1
Гостей: 1
Користувачів: 0
Copyright MyCorp © 2024
Зробити безкоштовний сайт з uCoz