У
Пінску існуюць дыяспары палякаў, жыдоў. Безумоўна, гэта добра і ніхто
не робіць націск на тое, быццам бы гэтым нездаволены, а наадварот, гэта
вельмі добра. Ідзе пашырэнне культур, толькі вось калі польская
культура прыйшла шляхам акупацыі, захопаў і доўгага часу знаходжання
Пінска ў Рэчы Паспалітай, а жыдоў у сталіцу Палесся пасялілі яшчэ ў
часы ВкЛ, то украінская культура, распаўсюджвалася па Піншчыне праз
удзел пінчукоў у гісторыі непасрэдна Украіны. Фактаў таму шмат і свае
адлюстраванне яны яшчэ знойдуць. Камусьці можа здацца, што ў маіх
словах толькі што прагучала абраза ў бок палякаў ці жыдоў. Не, ніякай
абразы, а толькі было сказана тое, што мы маем. Рэч Паспалітая,
безумоўна дзяржаўнае утварэнне Польскага Каралеўства і Вялікага княства
Літоўскага. Юрыдычна ўсё выглядала вельмі добра, але ж адбылася
паланізацыя пэўнай часткі ВкЛ і гэта глупа скрываць, бо скрывая і
выступая супраць гэтага факта сучасны беларус здраджвае сыну Беларусі
Льву Сапеге, які змагаўся супраць паланізацыі ВкЛ. Што ж датычыцца 20
стагоддзя, так тут была ўжо адкрытая акупацыя войскам Польшы Пінска і
утрыманне на працягу 18 год Пінска ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай. Зноў,
згодна юрыдычных дакументаў, то ўсё было добра, але нажаль арышты
нацыянальных дзеячаў, выдача іх у лагеры СССР цягнулася усе гэтыя 18
год. Зачыняліся беларускамоўныя школы, гімназіі, палітычныя партыі
Беларусі, рэдакцыі газет і інш. Таму мы бачым, чаму пэўны адсотак
грамадзян польскага паходжання прысутнічае ў Пінску і мае сваю
дыяспару. З жыдамі было інакш. Яны былі заселяныя ў Пінск згодна указам
гаспадароў ВкЛ у пачатку 16 стагоддзя і да сённяшняга часу нейкі
адсотак іх захаваўся. Нягледзячы ні на што, але яны маюць свой цэнтр
нацыянальнай меншасці, для кансалідацыі сваіх сіл, каб поўнасцю не
загінула польскае ці жыдоўскае слова ў Пінску.
Парадокс, але маем тое, што маем. Пакуль склалася так, што нягледзячы
на тое, што прадстаўнікоў украінскай меншасці ў Пінску і раёне больш за
усе астатнія, а дыяспары няма. Чаму? Чаму ж так? Самі пінчукі прынялі
непасрэдны удзел у гісторыі Украіны, далучаліся да паўстанняў, лічылі
сябе больш бліжэйшымі да украінцаў і гэта так і ёсць. Амаль што адная
гісторыя прагледжваецца, а месцамі вельмі захапляючыя гістарычныя факты.
Восенню 1648 года ў Пінск увайшло войска казацкага гетмана Нябабы.
Трэба адзначыць, што горад ужо быў вольны ад прадстаўнікоў улады Рэчы
Паспалітай. Пінчукі віталі казакоў і на працягу 2 тыдняў Пінск быў пад
самакіраваннем апалчэнцаў, але ж зразумела, што такі буйны горад ніхто
проста так бы не пакінуў. Праз 2 тыдні пад Пінскам, а пасля ў горадзе
адбываліся жудасныя баі паміж Янушам Радзівілам і яго войскам супраць
казакоў і апалчэнцаў. Зразумела, што супрацьстаяць добраузброеным
жаўнерам паўстанцы і казакі доўга не маглі. Радзівіл вельмі жорстка
паступіў з жыхарамі горада, так і з самім Пінскам.
Да 1831 года украінскія сем'і Бязручка, Снежка, Капко, Хіхлюкі,
Карунчыкі жылі асобным сяльцом якое менавалі Казакі, але пасля
паўстання 1830-1831 года па загаду ўладаў сяло Казакі далучылі да
Пінкавіч, каб лягчей было кантраляваць. Таксама пасля далучэння да
Пінкавіч украінцы страцілі магчымасць самакіравання, якое было ў іхнім
сяле.
7 лістапада 1917 года ІІІ Універсалам Цэнтральная Рада абвясціла
стварэнне Украінскай Народнай Рэспублікі. Згодна з Універсалам сталіца
Палесся – Пінск уваходзіць у склад УНР. Яшчэ ў пачатку І Сусветнай
вайны нямецкае кіраўніцтва лічыла, што Пінск – гэта частка Украіны.
Неўзабаве пасля акупацыі нямецкіх войскаў Пінска ў 1915 годзе яго
аднеслі да Украіны. Але ж чаму немцы лічылі, што Пінск – Украіна?!
Звязана гэта з гісторыяй і даследваннем германскіх навукоўцаў агульных
рыс. Рада УНР бачыла пагрозу ад наступаючай Чырвонай Арміі. Генералы
УНР ведалі, што вельмі добрым умацаваннем будзе чыгунка Пінск-Гомель.
Неўзабаве камісія ад УНР па справах Палесся пачала працу. Беларускі бок
прапанаваў лінію мяжы, якая мела ўсходнім пунктам сутоку рэк Дзясны і
Судасці ля мястэчка Грамяч, затым ішла на захад праз Гародню
Чарнігаўскай губ., па Дняпры да перасячэння з мяжой Кіеўскай губерні,
далей - па мяжы Мінскай губерні да населенага пункта Скароднае, адкуль
паварочвала на поўнач да Мазыра, працягвалася па Прыпяці і яе прытоку
Бобрыку да Выганаўскага возера, а затым ламанай лініяй праходзіла праз
Бярозу, Пружаны, Белавежу і Бельск да Мельніка, дзе сыходзіліся межы
Украіны, Беларусі і Польшчы.Са свайго боку, украінская дэлегацыя
прапаноўвала лінію, якая на ўсім яе працягу адступала далёка на поўнач
ад карты Карскага. Першапачаткова канцавым пунктам на ўсходзе ёю
прызначаўся Рагачоў, затым была зроблена саступка, і лінія пачыналася
ад Мгліна, ішла па паўночнай мяжы Чарнігаўскай губерні да Веткі,
працягвалася на захад праз Горваль, Загор’е, Камаровічы, Морач да
Выганаўскага возера. Пацвярджалася пазіцыя аб вызначанасці заходняга
кавалка мяжы Брэсцкім мірам. Такім чынам, лінія праходзіла па сучасным
Веткаўскiм, поўначы Гомельскага, Рэчыцкага, Калінкавіцкага,
Петрыкаўскага, поўдні Любанскага і Салігорскага праз Івацэвіцкі раёны.
За Украінай заставаліся басейн Прыпяці і чыгунка Пінск-Гомель, што
абгрунтоўвалася неабходнасцю бяспекі Украіны з поўначы на выпадак, калі
незалежная беларуская дзяржаўнасць не ўтрымаецца і на яе тэрыторыі
будуць панаваць Расія альбо Польшча. Перавага стратэгічных матываў над
этнічнымі была ўскосна пацверджана і на сустрэчы дэлегацыі з М.
Грушэўскім, дзе былі выказаны планы даць беларусам
нацыянальна-персанальнай аўтаноміі і стварэння з Пінскага, Гомельскага,
Мазырскага і Рэчыцкага паветаў культурна-нацыянальнага самакіравання.
Сярод сяброў камісій пачалася “хворая дэмагогія”.
Тым часам у Пінск накіраваўся са сваім войскам генерал УНР С. Пятлюра.
Генерал з’яўляўся прадстаўніком УНР у Пінску. Акрамя С.Пятлюры ў Пінску
прадстаўніком УНР з’явілася аб’яднанне “Просьвіта” падначалам Фёдара
Дудко (з 1941 па 1944 год гл.рэдактар “Піньскай Газэты”).
Прадстаўнікамі ад БНР быў камітэт па справах уцекачоў. Таксама ў Пінску
былі жаўнеры войска Булак-Булаховіча, генерал БНР.
У канцы 1918 года Пінскія сябры бальшавіцкіх партый, падпольшчыкі
пачалі мяцеж супраць войскаў УНР. Генерал Сымон Пятлюра пачаў абарону
г. Пінска ад мяцежнікаў.
5 студзеня 1919 года А.М. Ільін кіраўнік паўстання тэлеграфаваў У.І.
Леніну і Я.М. Свярдлову з просьбай аб аказанні дапамогі
абмундзіраваннем, прадуктамі харчавання і ваеннымі спецыялістамі, бо
войскі Пятлюры ў хуткім часе змогуць разбіць партызанскія атрады
мяцежнікаў. Дапамогу Ільін дачакаўся, а пасля некалькі дзён прыйшла
яшчэ дапамога. 25 студзеня 1919 года Пінск быў заняты камуністамі, але
цераз некалькі месяцаў Сымон Пятлюра зноў заняў горад...
У 1920 годзе Рада Украінскай Народнай Рэспублікі выехала ў эміграцыю, а
разам з ёй склалі свае паўнамоцтвы мясцовыя Рады. На той час у Пінску
яшчэ стаялі войскі генерала УНР Пятлюры.
24 чэрвеня 1941 года з Пінска на Сібір адправіўся поўны цягнік
рэпрэсаваных пінчукоў. У той жа дзень на сучаснай вуліцы Леніна, каля
калегіума супрацоўнікі НКУС(НКВД) забілі 11 хлопцаў ад 17 да 19 год...
На раніцу 25 чэрвеня ўся камуністычная наменклатура, міліцыя, войскі
НКУС пакінулі Пінск і з’ехалі ў РСФСР. Сталіца Палесся засталася без
аховы і без мясцовага урада. Анархія не праявілася, а нават наадварот:
людзі працягвалі сваю працу, працаваў рынак, крамы і інш.
4 ліпеня ў горад увайшлі некалькі немцаў, а 6 ліпеня 1941 года ўжо
некалькі дывізій, якія правялі парад. Вядома, што 6 ліпеня 1941 года
жыхары Пінска самі арганізаваліся і выйшлі на сустрэчу немцаў.
Яны(жыхары) былі святочна апрануты, а некалькі жанчын спявалі песні і
неслі ў руках хлеб, гарэлку, мяса... Усё гэта на камеру зняў нямецкі
кінахронік ад СС, але плёнка знаходзіцца ў Берліне і перадаваць яе ў РБ
ніхто не збіраецца, бо яе ўсё роўна не пакажуць. Пінск уключылі ў склад
рэйхскамісарыята “УКРАІНА”. Увялі ў горадзе дзве мовы: украінскую і
нямецкую (друкавалі ўсё на гэтых мовах, перавялі на гэтыя мовы назвы
вуліц і інш). Запусцілі ў працу: кінатэатр, бібліятэку, казіно,
публічны дом (апошняя працаўніца публічная дома памерла ў канцы
1990-х), арганізавалі ў калегіуме выстаўку мастакоў з Берліна да
верасня 1941 года. Быў дадзены дазвол на ужыванне сімволікі:
нямецкай(фашыстаў,свастыка) і сцяга, герба Украіны.
За выдачу яўрэяў, паліт.работнікаў, сяброў кампартыі выдавалася
чалавеку - дзве каровы ці конь.Адкрыліся касцёлы, храмы. Далі дазвол на
маленькі прыватны гандаль.
Як адзначала партызанка С. Нікрашэвіч, то моладзь Пінска больш
уключылася ў працу з “Просьвітой” і “Піньской Газэтай” чым з падпольным
камсамолам.
У 1944 годзе паміж Беларускім нацыянальным супрацівам і УПА было
заключана пагадненне па якому Пінск у выніку перамогі над фашыстамі і
камуністамі адыходзіў Украіне. У пагадненні таксама здавалася аб тым,
што салдаты УПА абараняючы Пінск – абараняюць Украіну. Па мапе УПА мы
адносіліся да “ПІВНІЧНО-ЗАХІДНІ УКРАЇНСЬКІ ЗЕМЛІ (ПЗУЗ) область
Волинська”.
Пасля таго, як Пінск у 1944 годзе быў заняты Чырвонай Арміяй, салдаты
УПА разгарнулі актыўную барацьбу, якая спынілася ў пачатку 50-х гадоў.
Першы бой адбыўся ў в.Невель (Пінскі р-н) у 1946 годзе. Некалькі
партызан УПА захапілі вёску, забілі сакратара калгаса, некалькіх
камсамольцаў, а актыўных сяброў КПБ(б) павесілі на дрэве. Цераз
некалькі гадзін у вёску прыехалі салдаты НКУС. Разгарнуўся бой.
Каля 5 салдат УПА былі забіты, а з боку НКУС забітых не было.
Гэта толькі некалькі значных фактаў з агульнай гісторыі Пінска і
Украіны. Іх больш - цэлае жыццё. Гэтыя факты вядомыя усім і для таго,
каб аб іх казаць ці пісаць не абавязкова быць навуковым дзеячам, хопіць
і таго, калі ў цябе ў сэрцы шчырае жаданне сказаць праўду людзям. У
Пінску будзе дыяспара украінцаў, будзе свой культурны цэнтр. Можа нехта
скажа, што гэта не патрэбна і нават нельга, але тады чаму палякам і
жыдам магчыма? Нельга украінскую меншасць ціснуць, бо яна таксама мае
права, каб слова украінскае жыла сярод сталіцы Палесся. Вядома, што
ёсць людзі, якія ставяцца да ідэі стварэння ў Пінску дыяспары
украінскай - варожа. Чаму? Бо яны лічаць, што украінцы пачнуць змаганне
за вяртанне Пінска ў склад Украіны, такія людзі таксама варожа ставяцца
і да палякаў і да жыдоў. Але называць гэта расізмам ці фашызмам нельга,
бо гэта ўсяго маразм.
Вацлаў ПАСПАЛІТЫ
|